РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение дополнительного образования

"Туристско-краеведческий центр Червенского района"

 

 

Меню раздела

  • Главная
  • Об учреждении
  • Обучающимся
  • В помощь педагогам
  • Туризм
  • Краеведение
  • Туристско-краеведческий центр
  • Туриада
  • Сервисы
  • Cоревнования
  • Планы
  • Грамадзянска-патрыятычная акцыя «Жывая памяць пакаленняў»
  • Фото отчет
  • МЧС Информирует
  • ЕДЗ
  • ЕДИ
  • Всебелорусское народное собрание
  • 2024 Год качества
  •  

    статистика посещений

    Яндекс.Метрика

     

    админ сайта

     

     


                                     

    Касцёл святога Антонія - Палацава-паркавы комплекс Паноў Слатвінскіх -  Вінныя склепы ў парку перад сядзібай - Гаспадарчая пабудова ля былога бровара -  Уніяцкая царква (XVIII ст.) і бровар (спіртзавод) каля парка- Палац Слатвінскіх на гравюры Напалеона Орды

     

    Від маршрута: пазнавальны, пешаходны

    Працягласць маршрута: 5 км

    Час: 2,5г

     Мэта: Паглыбленне ведаў вучняў пра гісторыю роднага краю, яго культуру, выхаванне пачуццяў патрыятызму, гонару за сваю маленькую Радзіму.

     Задачы:

    1. Папулярызаваць краязнаўчыя веды, прыцягнуць больш вучняў да краязнаўства.

    2. Пазнаёміць навучэнцаў з помнікамі гісторыі і культуры на маршруце.

    3. Выхоўваць свядомых грамадзян Беларусі сродкамі краязнаўства.

       Аб’екты наведвання:

       Касцёл святога Антонія

    Касцёл святога Антонія — помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваны ў 1799 г. Антоніем Слатвінскім як фамільная ўсыпальніца. Касцёл знаходзіцца ў паўночнай частцы вёскі Раванічы. Невялікі прамавугольны цагляны будынак з прамавугольная апсідай, да якой прымыкаюць з бакоў 2 сакрысціі. Галоўны фасад — чатырохкалонны порцік з трохвугольным франтонам i спрошчанымі іанічнымі капітэлямі з разеткамі ў выглядзе кветак. Галоўны ўваход дэкарыраваны сандрыкам з франтончыкам i паўцыркульным акном, фланкіраваны арачнымі нішамі. На сцяне - ілюзорная выява алтара. За касцёлам “таямнічае” пахаванне. Надпіс на польскай мове: “Юзэфа Краковіч. 18 гадоў”.

     Палацава-паркавы комплекс Паноў Слатвінскіх  

                                    

                                      

                       

    Палацава-паркавы комплекс - помнік палацава-паркавай архітэктуры з рысамі класіцызму. Сформіраваны на працягу другой паловы XIX стагоддзя Антоніем, а потым Людвігам Слатвінскімі. Плошча комплекса складае 10 гектараў. Ён складаецца з палаца, жылых і гаспадарчых забудоў. 

    Палац (адноўлены у 1952 г.) пабудаваны ў пойме ракі Уша.

    Перад палацам — вялікая паляна, якая плаўна спускаецца да вадаёму ад аднамаршавай лесвіцы. Па баках паляна акружана дрэвамі: клёнамі i ліпамі. Парк разам з вялікім фруктовым садам закладзены ў сярэдзіне XIX ст. Гонар парка — адзіныя ў Рэспубліцы Беларусь экземпляры дуба белага i клёна ілжэплатанавага. У парку размешчаны гаспадарчыя пабудовы i два флігелі. Вадаёмы займаюць вялікую тэрыторыю парка i служаць яго паўночна-заходняй мяжой. Рэканструкцыя воднай сістэмы дазволіла стварыць тры штучныя возеры з астравамі.

                           

       Гаспадарчыя пабудовы комплекса:

     

     Вінныя склепы ў парку перад сядзібай

     

     

        бровар (спіртзавод) каля парка

               

    Кантактная інфармацыя:

    ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Раваніцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”

    Адрас: Рэспубліка Беларусь,  Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, аграгарадок Раванічы, вуліца Савецкая, 20

    тэл.: 8017143974

     

     


                   

     

    ГУДО "Туристско-краеведческий центр Червенского района"

    Адрес: ул. Революционная, 20, г.п. Смиловичи

    Телефон: 8-01714-21 4 86

     

    Три пути ведут к знанию: путь размышления – это путь самый благородный, путь подражания – это путь самый легкий, и путь опыта – это путь самый горький.(Конфуций)