Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі

"Турысцка-краязнаўчы цэнтр Чэрвеньскага раёна"

 

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

адмін сайта

 

 


14.04.2018

Прынялі ўдзел у суботніку

Наша арганізацыя па колькасці членаў калектыву невялікая, але дружная. За кожным замацавана частка тэрыторыі, якую мы стараемся захоўваць у чысціні. Наталля Жук любіць кветкі, таму яна разводзіць іх, высаджвае на клумбу. Раіса Ларычава, Ніна Прохарава і Ганна Ваўчок сочаць, каб не было лішняга лісця, Галіна Байрашэўская падмятае дарожкі.

Згодна рашэння Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта «Аб мерах па захаванні і добраўпарадкаванні тэрыторыі населеных пунктаў Чэрвеньскага раёна» члены ДУДА «Турысцка-краязнаўчы цэнтр Чэрвеньскага раёна» актыўна выйшлі ў чарговы раз, каб навесці парадак на сваёй тэрыторыі. Як і заўсёды, пабялілі бардзюры, фундамент, пафарбавалі лаўкі,  навялі парадак на клумбах, згрэблі леташняе лісце, якое дзе-нідзе засталося. Вельмі прыемна, што працы адпавядаў цудоўны настрой. І на двары прыгожа і ў душы радасна.

  • Участие в республиканской декаде методических мероприятий

 

 


           

 

 

Школа-это мастерская, где формируется мысль подрастающего поколения, надо крепко держать ее в руках, если не хочешь выпустить из рук будущее.(А. Барбюс)