Экскурсійны маршрут
«Спрадвеку ля Волмы-ракі…(турыстычнымі сцежкамі землякоў-татараў)»
Аўтары: навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах ДУДА “Турысцка-краязнаўчы цэнтр Чэрвеньскага раёна”
Кіраўнікі: Драпезо Людміла Вацлаваўна, педагог дадатковай адукацыі, Жыгалка Святлана Тадэвушаўна, педагог дадатковай адукацыі.
Мэта экскурсіі: развіваць ў падрастаючага пакалення лепшыя якасці патрыёта сваёй краіны, захоўваць пераемнасць пакаленняў на аснове гістарычнай памяці, прыкладах мінулага свайго пасёлка праз даследчую і экскурсійную дзейнасць, садзейнічаць выхаванню пачуцця любові, гонару за сваю малую Радзіму, прапагандзе звычаяў, традыцый, дасягненняў свайго пасёлка, выхоўваць талерантнасць.
Задачы экскурсіі:
папулярызаваць краязнаўчыя веды, прыцягнуць большую колькасць
вучняў да краязнаўства;
садзейнічаць развіццю татарскай культуры і яе самабытнасці;
абудзіць любоў і павагу да людзей іншых народаў, якія жывуць побач,
да іх звычаяў і традыцый, да іх гісторыі і культуры
Тып экскурсіі: пазнавальна-гістарычная
Від экскурсіі: пешаходная
Працягласць маршрута: – 4 км
Час экскурсіі: 3 гадзін
Узрост удзельнікаў: 10-17 год
Маршрут экскурсіі: ДУДА “Турысцка-краязнаўчы цэнтр Чэрвеньскага раёна” – ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п.Смілавічы” – Мемарыяльная дошка на доме, дзе жыў грамадскі і рэлігійны дзеяч беларуска-татарскага адраджэння Канапацкі І.Б. (вул.Рэвалюцыйная, 62) – Нататкі з Асановічавай хаткі. Знаёмства з татарскімі нацыянальнымі стравамі – Мячэць – Мізары
Змест экскурсіі: пазнавальна-гістарычная экскурсія “Спрадвеку ля Волмы-ракі…” знаёміць падрастаючае пакаленне з гістарычнымі вытокамі адраджэння татарскай культуры, з людьмі, якія жывуць побач.У час экскурсіі экскурсанты наведваюць гістарычныя мясціны, звязаныя з жыццём і дзейнасцю татараў у Смілавічах.
Агульныя метадычныя ўказанні: экскурсавод павінен быць у курсе тых падзей, пра якія ён будзе апавядаць;
выкарыстоўваць дакументальныя матэрыялы, літаратуру па адраджэнні татарскай культуры, матэрыялы са сродкаў масавай інфармацыі, аповеды старажылаў;
экскурсію праводзіць з улікам узроставых асаблівасцяў удзельнікаў экскурсіі;
сачыць за захаваннем прыпынкаў, пераходаў;
мець пры сабе партфель экскурсавода з неабходнымі дакументамі, фотаздымкамі.
Агульныя арганізацыйныя ўказанні: пасля знаёмства з групай прадставіць сябе (назваць прозвішча, імя, імя па бацьку), абмеркаваць усе асноўныя пытанні, правесці інструктаж па тэхніцы бяспекі і правілах дарожнага руху у час пераходаў па вуліцах ад аднаго аб’екта да другога;
у інфармацыйнай частцы пазнаёміць з тэмай экскурсіі, нагадаць пра некаторыя найбольш значныя аб’екты, якія наведаюць экскурсанты, назваць месца пачатку экскурсіі.
Заключнае слова (не больш 5 хвілін): на мізарах ля помніка Канапацкаму І.Б.
ТЭХНАЛАГІЧНАЯ КАРТА МАРШРУТА
“СПРАДВЕКУ ЛЯ ВОЛМЫ-РАКІ…(турыстычнымі сцежкамі землякоў-татараў)”
Маршрут экскуурсіі
|
Месца прыпынкку
|
Аб’ект для агляду
|
Працяг-ласць
(мін)
|
Асноўныя пытанні
|
Арганізацыйныя пытанні
|
Метадычныя
ўказанні
|
Сустрэча ўдзельнікаў экскурсіі каля будынка ДУДА “Турысцка-краязнаўчы цэнтр Чэрвеньскага раёна” і пераход да першага аб’екта маршрута.Уступ. Знаёмства з мэтай і задачамі экскурсіі,невялікая гутарка “Татары і Смілавічы”, правядзенне інструктажа па тэхніцы бяспекі і правілах дарожнага руху ў час пераходу да другога аб’екта 15 хвілін( улічаны пераход да другога аб’екта)
|
Сярэдняя школа №2 г.п.Смілавічы
|
Актавая зала
|
Прагляд фільма “Мая настаўніца Айша”
|
45
|
Знаёмства з вытокамі татарскай культуры і яе прадстаўнікамі. Аповед пра стварэнне фільма.
|
Правілы паводзін вуч-
няў у час прагляду фільма. Адказы на пытанні экскурсантаў.
|
Прапанаваць групе размясціцца ў зале так, каб не перашкаджаць адзін аднаму. Азнаямленне з літаратурай па тэме
|
Пераход на вуліцу Рэвалюцыйную,22. 15 хвілін
|
Вуліца Рэвалюцыйная, 22
|
Пляцоўка перад домам №22.
|
Мемарыяльная дошка на доме, дзе жыў грамадскі і рэлігійны дзеяч беларуска-татарскага адраджэння Канапацкі І.Б.
|
25
|
Знаёмства з гісторыяй стварэння барэльефа На доме №62 па вуліцы Рэспубліканскай у
гарадскім пасёлку Смілавічы
Аповед пра грамадскага і рэлі-
гійнага дзеяча беларуска-татарскага нацыянальнага ад-
раджэння, намесніка старшыні Беларускага грамадска-
га аб’яднання татараў “Зікр уль-Кітаб” (“Памяць і
кніга”), кандыдата гістарычных навук Ібрагіма Канапацкага
|
Група размяшчаецца паўкругам, такім чынам, каб усім быў добра бачны барэльеф на доме
|
Экскурсаводу неабходна звярнуць увагу на тое, што вядомы беларускі скульптар Алесь Шатэрнік на мемарыяльнай дошцы адлюстраваў барэльеф з выявай навукоўца і Мінскую саборную мячэць.Менавіта аднаўленню гэтай мусульманскай святыні шмат гадоў прысвяціў Ібрагім Канапацкі. Дошку ўпрыгожвае выслоўе з Карана па-арабску “У імя Алаха, Міласцівага, Міласэрнага”.
Аповед патрэбна праводзіць спакойна, не спяшаючыся, даступна.
|
Пераход на вуліцу Дзяржынскага 15 хвілін
|
Вул.Дзяржынскага
|
Дом А.С.Асановіч
|
Сустрэча з дачкой Розай СафараўнайАстрэйка
(Нататкі з Асановічавай хаткі)
|
45 хвілін
|
Знаёмства з традыцыямі і звычаямі татараў, з асаблівасцямі татарскай кухні. Татарская кухня мае старажытнае паходжанне
і свае адметныя асаблівасці. Рэцэпты татарскіх страў
беражліва захоўваюцца і перадаюцца з пакалення ў
пакаленне.
|
Кожны ўдзельнік можа паспрабаваць некаторыя стравы татарскай кухні(перакачанік, калдумы, гальму…)
|
Экскурсантаў знаёмяць з рэцэптамі татаскай кухні. Дэманструюць фотаздымкі
|
Пераход па вуліцы Дзяржынскага, Кастрычніцкай, Калініна, Пясочная да мячэці 35 хвілін
|
Мячэць, вул.Пясочная, 3
|
Пляцоўка перад мячэццю
|
Аповед пра мячэць
|
20
|
Знаёмства з помнікм архітэктуры 20 стагоддзя мячэццю. Адкрыццё мячэці ў г.п.Смілавічы адбылося 18 кастрычніка 1996 г. Грошы на будаўніцтва мячэці фундавала сястра Нурыя з Кувейту, а таксама мясцовыя мусульмане.
|
Група экскурсантаў размяшчаецца у залежнасці ад паказу аб’екта.
|
У час аповеда экскурсавод выкарыстоўвае дадатковую літаратуру, нагляднасць(каран) або фотаздымкі карана
|
Пераход павуліцы Пясочнай, Калініна, Кастрычніцкай да мізараў 35 хвілін
|
Мізары (могілкі)
|
Магіла Канапацкага І.Б
|
Аповед пра мізары (могілкі)
|
15
|
Знаёмства з гісторыяй мізараў.
Мізары – гэта могілкі. Менавіта мусу-
льманскім могілкам татары прыпісвалі чара-
дзейныя, магічныя якасці.
На татарскіх могілках звычайна было
прынята рэгулярнае размяшчэнне магіл,
магілы размяшчаліся ў
выглядзе паралельных радоў.
|
Група размяшчаецца паўкругам вакол магілы
|
У час аповеда экскурсавод выкарыстоўвае дадатковую літаратуру, нагляднасць (фотаздымкі)
|
Вяртанне у г.п.Смілавічы 45 хвілін Заключнае слова 5 хвілін
|