РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение дополнительного образования

"Туристско-краеведческий центр Червенского района"

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

админ сайта

 

 


12.04.2021

Творчы дэбют

Творчы дэбют

Члены аб’яднання па інтарэсах “Спадчына” (кіраўнік А.В.Кулага) ДУДА “Турысцка-краязнаўчы цэнтр Чэрвеньскага раёна” наладзілі сустрэчу з будучай мастачкай Анастасіяй Гурскай. Сустрэчу дапамагла арганізаваць загадчык бібліятэкі Т.Ф.Фесенка.

Анастасіі 17 год, яна вучыцца ў 11 класе гімназіі – каледжы мастацтваў імя Ахрэмчыка. З дзяцінства наведвала розныя аб’яднанні па інтарэсах, але перавагу аддавала маляванню. Займалася ў арт-студыі “Вулей” Дома творчасці дзяцей і моладзі імя Х.Суціна. З вялікай цеплынёй і любоўю яна прыгадвае сваіх педагогаў-настаўнікаў, якія абудзілі ў ёй цікаваць да малявання. Асабліва Анастасія ўдзячна педагогу А.А.Карнеенка.

Анастасія Гурская не толькі ўдзельніца, але і пераможца розных міжнародных конкурсаў. Выставы яе карцін наладжваліся ў Францыі, Мінску, яна ўдзельнічала ў пленэры ў Санкт-Пецярбургу, а вось на малой радзіме, у Смілавічах, творчы дэбют адбыўся упершыню.

Мастачка піша карціны пастэллю, маслам, гуашшу. У сваёй творчасці выкарыстоўвае розныя жанры: іпічны, партрэт, пейзаж, але большую перавагу аддае партрэтнаму жанру.

З вялікай цікавасцю слухалі ўсе прысутныя аповед Анастасіі пра вытокі яе творчасці. Яе палотны вельмі яркія, насычаныя фарбамі, адлюстроўваюць рэальнае жыццё. Асабліва ўсім спадабаліся карціны па легендзе “Нарач” і “Станіслаў Манюшка ў Смілавічах”.

Насця – вельмі абаяльная, з адкрытай душой маладая дзяўчына, якая сваёй творчасцю робіць свет яшчэ прыгажэйшым. Яе багаты ўнутраны стан адлюстраваны ў палотнах. У кожную працу яна ўкладвае свае думкі, пачуцці, свае мары. Натхненне, назіральнасць, цяга да самаўдасканалення – лепшыя якасці Анастасіі.

Пройдзе час, і мы будзем ганарыцца нашай зямлячкай. Спадзяёмся, што яна таксама прадоўжыць плеяду таленавітых мастакоў Смілавіч, такіх, як Хаім Суцін і Шрага Царфін. Напрыканцы члены аб’яднання па інтарэсах падаравалі ёй сумку-шопер з выявай аўтарскай карціны “С.Манюшка ў Смілавічах”.

Фото отчет здесь

  • Участие в республиканской декаде методических мероприятий

 

 


             

 

ГУДО "Туристско-краеведческий центр Червенского района"

Адрес: г.Червень, пл. Свободы, д.1

Телефон: 8-01714-22345

 

Диплом учебного заведения: документ, удостоверяющий, что у тебя был шанс чему-нибудь научиться. (Янина Ипохорская)