РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение дополнительного образования

"Туристско-краеведческий центр Червенского района"

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

админ сайта

 

 


07.09.2020

Подзвігу няма забыцця

                               Подзвігу няма забыцця

Старт чарговага праекта “Міншчына спартыўная. Восень” супаў з адкрыццём тыдня дадатковай адукацыі.

Работнікі ДУДА “Турысцка-краязнаўчы цэнтр Чэрвеньскага раёна” сумесна з педагогамі дадатковай адукацыі і настаўнікамі фізічнай культуры і здароўя СШ №1, СШ №2 г.п.Смілавічы і Запольскай СШ правялі веласіпедны фестываль, прысвечаны памяці нашага земляка воіна-інтэрнацыяналіста Яўгена Маратавіча Мядзведзева.

Месца для правядзення фестывалю выбралі не выпадкова – ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п.Смілавічы”. Тут Жэня вучыўся, скончыў 8 класаў і паступіў у СПТВ па спецыяльнасці трактарыст-машыніст шырокага профілю.

Пайшоў у армію. Спачатку 6 месяцаў служыў у Пячах, потым у Полацку, а потым…

Жэня ніколі не пісаў, што служыць у Афганістане, але мацярынскае сэрца адчувала, што сын служыць менавіта там. Пісьмы пісаў часта. Заставалася 80 дзён да мабілізацыі, як яго не стала. Загінуў Жэня 22 ліпеня 1960 года, праявіўшы геройства і мужнаць. За выкананне інтэрнацыянальнага абавязку Яўген Маратавіч узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі пасмяротна, а адной з вуліц Смілавіч па рашэнні сельсавета прысвоена яго імя.

На мітынгу памяці прысутнічала сястра загінуўшага Эма Маратаўна Ставер, настаўніца СШ №1 г.п. Смілавічы, якая падзялілася ўспамінамі пра свайго брата.

Нельга было без слез слухаць метадыста турцэнтра Вольгу Карпік, якая прыгадала ўспаміны Анатоля Драпеза, сябра Жэні, пра тое, як забіралі груз 200, як развітваліся з земляком.

Перад удзельнікамі фестывалю выступіў былы воін-афганец, выкладчык Смілавіцкага сельскагаспадарчага каледжа Юрый Антонавіч Смаленскі, які нагадаў пра тое, колькі маладых салдат Чэрвеньшчыны служылі ў далёкім Афганістане і не вярнуліся дадому, заклікаў любіць сваю зямлю, свой край і сваёй вучобай і добрымі справамі умацоўваць яго.

Наталля Іванаўна Чэрнік, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №2 г.п.Смілавічы расказала пра тое, што піянерская дружына школы носіць імя Яўгена Мядзведзева і піянеры сваёй вучобай і добрымі справамі стараюцца быць дастойнымі свайго земляка.

Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць аб загінуўшым.

У выкананні вучняў СШ №1 і супрацоўнікаў Смілавіцкага дома культуры прагучалі патрыятычныя песні.

Затым усе ўдзельнікі фестывалю ў суправаджэнні ДПС накіраваліся ў в.Дукоршчына, дзе пахаваны Я.М.Мядзведзеў, усклалі кветкі на магілу і яшчэ раз хвілінай маўчання ушанавалі памяць аб ім.

Вярнуўшыся ў школу, навучэнцы прынялі ўдзел у спаборніцтвах з веласіпедам.

Самыя спрытныя, дужыя, вынослівыя былі ўзнагароджаны дыпломамі і медалямі, якія ўручыў ініцыятар правядзення фестывалю воін-інтэрнацыяналіст, член трэнерскага савета федэрацыі веласіпеднага спорту Мінскай вобласці Уладзімір Мацулевіч.

Усе ўдзельнікі фестывалю атрымалі граматы Мінскай абласной федэрацыі веласіпеднага спорту і атрымалі права бясплатнага наведвання музея “Дукорскі маёнтак”.

Людміла Драпеза, в.а.дырэктара турцэнтра

Фотоотчет здесь

  • Участие в республиканской декаде методических мероприятий

 

 


             

 

ГУДО "Туристско-краеведческий центр Червенского района"

Адрес: г.Червень, пл. Свободы, д.1

Телефон: 8-01714-22345

 

Лучшие уроки дают экзамены. (Славомир Врублевский)