РусскийБеларускi

 

Государственное учреждение дополнительного образования

"Туристско-краеведческий центр Червенского района"

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

админ сайта

 

 


05.07.2019

По тропинкам экскурсионного маршрута "Мне эта боль покоя не дает..."

Днямі Смілавічы наведалі Рычард і Яэль Фрайманы з горада Бостана. Ім быў прапанаваны экскурсійны маршрут “Нам гэты боль спакою не дае” (“Дарогамі Халакосту”).

Мне гэты боль спакою не дае

На працягу навучальнага года педагогі дадатковай адукацыі турцэнтра разам з вучнямі аб’яднанняў па інтарэсах распрацавалі некалькі тэматычных экскурсійных маршрутаў.

Днямі Смілавічы наведалі Рычард і Яэль Фрайманы з горада Бостана. Ім быў прапанаваны экскурсійны маршрут “Нам гэты боль спакою не дае” (“Дарогамі Халакосту”).

А па словах Рычарда, тут знаходзяцца яго карані. Калісьці на вуліцы Слабадской (сёння вуліца Камсамольская) жылі яго прашчуры Фрайманы. Дзед быў добрым музыкам. Многія родзічы з’ехалі яшчэ да вайны, а некаторыя, мабыць, былі расстраляны нацыстамі ці знайшлі спачын на могілках.

Рычард з Яэль прайшліся па вуліцы Слабадской. Вуліца вельмі змянілася з таго часу, многія дамы адрэстаўраваны. З цікавасцю пазіралі яны на тыя хаты, дзе жылі яўрэі, зрабілі здымкі на памяць.

Потым экскурсія прадоўжылася па вуліцах Дзяржынскага, Рэспубліканскай, Мархлеўскага. Госці прайшліся той сцежкай, па якой людзей вялі на расстрэл, усклалі каменьчыкі па яўрэйскму звычаю да падножжа помніка загінуўшым, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць аб іх.

Пасля наведалі яўрэйскія могілкі, пастаялі ля мацэвы магілы сям’і Гарэлікаў, бацькі Хаіма Суціна, дзеда Шрагі-Файбіч Царфіна. Многія мацэвы ўжо ўраслі ў зямлю, абраслі мохам, таму нельга прачытаць, хто там пахаваны, а ім так хацелася знайсці магілы сваіх продкаў.

Экскурсія закончылася наведваннем Магілёўскай шашы, таго месца, дзе раней быў Баброў кар’ер. Менавіта тут у жніўні 1941 года адбыўся першы расcтрэл нацыстамі мірных жыхароў Смілавіч яўрэйскай нацыянальнасці.

 

  

  • Участие в республиканской декаде методических мероприятий

 

 


               

 

ГУДО "Туристско-краеведческий центр Червенского района"

Адрес: ул. Революционная, 20, г.п. Смиловичи

Телефон: 8-01714-21 4 86

 

Многому я научился у своих учителей, еще большему – у своих товарищей, но больше всего – у своих учеников.(Талмуд)